Спадзеу

Я шукаю спадзеў
Сярод людных, асфальтавых вуліц,
Што сцягнулі мой горад
Вялікім дарожным кальцом.
Я шукаю той Храм, што мяне абагрэе, прытуліць,
Дасць магчымасьць душы размаўляць
І з Хрыстом і з Айцом.

Ля старых абразоў, што намолены верай народа,
Паўтараю малітву, якую шапоча душа.
Вырастаюць у сэрцы надзея, спагада, і згода...
І сыходзіць Хрыстос не з Галгофы, сыходзіць з крыжа.

Ён пытае людзей: а ці шчыра Вы верыце  Богу?
Углядаецца ў вочы дзяцей і сваіх святароў.
І падказвае ўсім неабходную лёсу дарогу,
Дзе гараць уначы дваццаць тысяч вачэй-ліхтароў.

Той, хто ў Храме не быў, той Хрыста пад час службы не бачыў.
Не чытаў "Ойча наш" і на споведзь душы не хадзіў.
Я душою адчуў, што ён грэшнікам грэх іх прабачыў,
Адышоў за алтар, і застаўся ў малітве адзін.


Рецензии