Дарога кахання

Як прызнацца табе,
Што каханне -- ёсьць вольная птушка,
Пры сустрэчы з якой,  акрыляецца зразу душа.
Адчуванне такое, нібыта хтось неба разгушкаў:
І не толькі ўсё неба, а нават зямлі нашай шар.

Прыпеў.
У кахання майго -- толькі ты  і кавалачак неба.
У кахання твайго -- толькі я і крупінка зямлі.
Нам хапае таго, што ў нас ёсьць. І нам болей не трэба.
Бо астатняе ўсё мы з сабой у дарогу ўзялі.

Мы з табою ляцім
Над Парыжам, Берлінам і Мінскам.
Ты без слоў разумеш -- што думкам патрэбен палёт.
Калі сэрцы кахаюць -- адлегласьць станавіцца блізкай:
А калі расстаюцца -- і неба не мае  краёў.

Прыпеў.
У кахання майго -- толькі ты і кавалачак неба.
У кахання твайго -- толькі я і крупінка зямлі.
Нам хапае таго, што ў нас ёсьць. І нам болей не трэба.
Бо астатняе ўсё мы з сабой у дарогу ўзялі.

21.03.2021. Заслаўе


Рецензии