Вечар з каханай
Дабрыню нашых пушчаў і шчэбет салоўкі ўначы.
Мы сягоння з табою да ранку ўсю ноч прагаворым,
Ну, а заўтра, магчыма, да ночы ўвесь дзень прамаўчым.
Прыпеў.
Не кажы мне сёння ранейшае "не".
І падумай добра, каб вымавіць "так".
І даверся
свечцы, што ззяе ў акне,
І паслухай сэрца, што б'ецца не ў такт.
Многа словаў не трэба, для чыстых пачуццяў любові,
І прызнання ў каханні, што сэрцы да шчасця вяло.
Я хачу, каб такіх вечароў у жыцці стала болей,
Каб у тых вечарах была ўсмешка твая і цяпло.
Прыпеў.
Не кажы мне сёння ранейшае "не".
І пад май добра, каб вымавіць "так".
І даверся свечцы, што ззяе ў акне,
І паслухай сэрца, што б'ецца не ў такт.
У вачах тваіх промні апошняе нашай сустрэчы
Вырастаюць світанкам над белаю нашай зямлёй.
Ты паклала руку на мае абагрэтыя плечы.
Я сваёю рукой пацягнуўся за думкай тваёй.
Прыпеў.
Не кажы мне сёння ранейшае "не".
І пад май добра, каб вымавіць "так".
І даверся свечцы, што ззяе ў акне,
І паслухай сэрца, што б'ецца не ў такт.
21.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061703820