ШЛЯХ ДА ВОЛI
Перад выбарам дзён:
Сярод вёсен і зім
Да волі ідзём.
Чалавечы наш лёс
Кліча сэрцы дзяцей
Да лугоў і бяроз,
Куды мы ідзем.
Прыпеў.
Расквітнела вясна
І ў вачах і ў душы.
Я дыван разаслаў --
Прыляж, паляжы...
Да сапраўднай вясны
Ёсьць у нас яшчэ час.
Хай прыгожыя сны
Прыходзяць да нас.
Мы бярэм ад зямлі
Яе сілу і дух,
Каб лугі і палі
Абуджалі наш рух.
Толькі вольны народ
Здольны волю здабыць,
Каб прадоўжыць свой род:
Доўга жыць, проста быць...
Прыпеў.
Расквітнела вясна
І ў вачах і ў душы.
Я дыван разаслаў --
Прыляж, паляжы.
Да сапраўднай вясны
Ёсьць у нас яшчэ час.
Хай прыгожыя сны
Прыходзяць да нас.
23.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061703789