Прауда на нашым баку

Кожнага з нас не пасадзіш за краты,
Кожнага з нас не заб'еш.
Бо кожны з нас -- гэта сейбіт, араты:
Лёс Беларусі найперш.

Нас не скарыць, не зняславіць, не знішчыць --
Праўда на нашым баку.
Бачылі голад, вайну, папялішчы --
Досыць з нас гэтых пакут.

Хочам людзьмі быць, народам назвацца,
Па-чалавечы пажыць.
Досыць баяцца, і досыць хавацца
Праўдзе жыцця за крыжы.

Нашыя святы і нашы святыні
Продкі абмылі крывёй.
Памяць аб іх на сцягах не астыне,
Бо кожны з нас -- гэта вой.

Дзень нашай Волі -- у сэрцах, у марах.
Вырвіце сэрцы з грудзей!
Сёння пачварам і гэтага мала --
Нішчаць пачвары наш дзень.

Топчуць сцягі, замалёўваюць колер,
Нашай пакутнай зямлі.
Сцяг наш з Пагоняй у вочы ім коле,
Колюць надзей камяні.

Мы ўзгадавалі пачвараў рэжыму.
Мы іх і знішчым -- павер!
Покуль жывыя -- цячэ ў нашых жылах
Воля, што ў душах жыве.

25.03.2021. Заслаўе.


Рецензии