Пасядзелкi

Хата, печка, пасядзелкі,
Ды вясёлы гарманіст.
Ткуць на кроснах лёс свой дзеўкі,
У куце -- павук павіс.

Льецца песьня прама з сэрцаў,
Крочыць песьня да людзей.
Пасядзелкі -- праца з сэнсам.
Пасядзелкі -- трэці дзень.

Ганна  ніткі запрауляе.
Тэкля складвае узор.
Ноч на посцілцы гуляе
І зіхціць праменнем зор.

А наўкол -- то ромб, то крыжык --
Абярэгі ад спакус.
Гарманіст -- Міколка Чыжык
Штось бубніць сабе пад вус.

На стале -- бліны з мачанкай,
Кроп, цыбуля, ды гуркі.
А яшчэ -- графін, ды чарка
Для майстэрскай той рукі.

Гаспадынька дружак кліча
Да накрытага стала.
Мова нашая без кніжак
Развівалася, была.

І было ў ёй штось такое,
Што расло з глыбінь душы:
Праца дружнай талакою,
Ды малебен у цішы...

30.03.2020. Сінкевічы.


Рецензии