***

Пакуль я ёсьць, я разам з тымі,
Хто раўнадушша не цярпеў,
Хто ўладзе здраднай апастылеў
І з ёй змагаецца цяпер.

Пакуль мы ёсьць, яшчэ не позна
Уратаваць жыццё людзей,
Ад той пагрозы , што сур'ёзна
На нас усіх вайной ідзе.

О, людзі-людзі! -- Нас так многа,
А мы не можам зразумець,
Што лёс нам даў адну дарогу,
Адно жыццё і нават смерць.

Шануйце кожнае імгненне,
Што сёння  дорыць Вам жыццё,
Бо мёртвым аніхто не верне
Таго імгнення пачуццё.

01.04.2020. Заслауе


Рецензии