Рэжым вынiшчэння
Людзі ў чорных балаклавах...
У СІЗА -- паўсюдна маты
І няма вады з-пад крана.
Мы ў рэжыме вынішчэння
Беларусь сваю гукаем.
І жадаем ачышчэння,
І вясны над родным краем.
"Правасуддзе" -- бы канвеер,
На якім за думкі судзяць.
Ад судоў атрутай вее --
У судах не стала суддзяў.
Дыктатура круціць жорны:
Нішчыць вольных беларусаў.
Белы колер стаў тут чорным:
Паказанні -- пад прымусам.
На падлогу льецца хлорка --
Удыхайце водар волі.
На сняданак -- хлеба корка,
А да коркі -- пачак солі.
Карцар, камера без ложка,
Дзе святло не гасне ўночы.
Ні матраца, ні рагожкі --
Ёсьць паўсюль аховы вочы.
Гэтак здраднікі Айчыны
Ў людзях волю вынішчаюць.
І прыдумваюць прычыны,
Каб не даць да коркі чаю.
У вачах усёй сістэмы
Страх жыве з пачатку года.
Льюць хлусы з экрана тэмы --
На хлусьню ў краіне -- мода.
У канвульсіях рэжыму
Стогне дзень і стогнуць ночы.
Ад вясны набраклі жылы --
Здрада мае позірк воўчы.
Штосьці ў ім -- з радні шаленства:
Тыдзень, два, -- развязка хутка.
Беларусь: мая нявеста
Вымярае долю ў сутках.
02.04.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061703688