Вясна жыцця

Вясною набрынялі нашы сэрцы.
Вясною расквітнелі нашы думкі.
Той квецені не знішчыць і не сцерці,  --
Куды ні глянь -- вясны струменяць гукі.

Імчаць яны над лугам і над полем,
Абуджваюць надзеі беларусаў.
Вясна-вясна! -- Ты стала нашай доляй:
Спадзевам жыць свабодна, без прымусу.

Дай веры ўсім, хто дыхае спадзевам,
Нясе свой крыж штодзённа, рупна, смела.
Вясна сягоння на раку глядзела:
Зрывала лёд, вяла да пераменаў.

Прачнуўся  край, які чакаў свабоды
І марыў аб вясне ў зімовы вечар.
Сягоння я адчуў Радзімы подых --
Яна склікала мой народ на веча.

Ідзем усе, пакуль Айчына кліча,
І прагнуць сэрцы дзеяў, пераменаў...
Вясна жыцця з матуліным абліччам
Дзень нашай волі абвяшчае смела.

04.04.2021. Заслаўе


Рецензии