Вязням Беларусi

Гэта нельга забыць,
Дараваць -- немагчыма.
Кожны з нас, хто там быў,
Бачыў здзекі вачыма.

Аўтазакі ў крыві,
А ў іх -- збітыя людзі.
Крык пачварны: "Прими! --
Проломи ему груди"...

У "краіне жыцця"
Правяць неафашысты.
Акрываўлены сцяг
Па-жыцці ў іх не чысты.

Для іх  Гітлер -- кумір,
А народ мой -- народзец.
Лозунг іх -- "русский мир"
Беларусь не адродзіць...

Мы ўзрасцілі ваўкоў,
Каб яны нас кусалі.
Дзе ні глянь -- ёсьць наўкол
Тараканы з вусамі.

Войскі МУС і Амон --
Вам тут месца не будзе.
Па шляху перамог
Пойдуць белыя людзі.

КДБ і "Алмаз" --
Вы -- у звязцы з рэжымам.
Вы пайшлі супраць нас --
Вы нам рэзалі жылы.

Беларускі матыў --
Шлях да волі праз церні.
Памятай, хто там быў --
Нашу памяць не сцерлі.

05.04.2021. Мінск


Рецензии