***

Цяпла чакаю ад вясны.
Яшчэ -- чакаю веры,
Каб расквітнелі ў сэрцы сны,
Як вершы на паперы.

Прыдзі, чароўная вясна! --
Расквець маю Радзіму
Тым дываном, што Бог паслаў,
Каб я ўсьміхнуўся дзіву.

Ёсьць сярод красак той вясны
І кветка мая -- лотаць.
Ляцяць у родны кут буслы,
Каб у гняздоўях клёкаць.

Цвіце чаромха пад вакном,
Вясною пахне хата.
Куды ні глянь -- вясна наўкол.
Яна -- для сэрца свята.

Мы ўсе чакаем ад яе
Свабоднага дыхання.
Вясна настрой душы дае
І дорыць ёй каханне.

А ты, ці верыш у вясну,
Што прыдзе пасля сцюжы
І з дум тваіх прагоніць сум,
Каб там квітнелі ружы.

06.04.2021. Сінкевічы


Рецензии