***

***
Яны скралі ад нас Беларусь.
Скралі мову і скралі мару,
Каб кашуля і белы абрус
Спраў народных забылі славу.

Яны скралі ад нас жыццё:
Памянялі яго на грошы.
Коле вочы той здрады асцё --
Бы жыццё іх сям'і ў раскошы.

Хіба можна трываць той здзек,
Да Свабоды ісьці праз краты?
Беларус! -- Дзе твой гонар, дзе? --
Знішчы праўдай паросткі здрады!

На народны выходзь пратэст
Супраць тых, хто прадаў сумленне!
Уздымайся , Гародня, Брэст,
Віцебск, Гомель і Менск з каленяў!

Падтрымай жа іх  сілай  ільвоў,
Што ў паданнях жыла калісьці --
Шматпакутлівы Магілёў!..
Толькі разам мы знойдзем выйсьце.


Рецензии