Не поле перайсцi
Гаворыць вобразна народ заўжды здаўна.
Наш шлях пазнання нетраў таямнiц –
Iржышча, непагадзь i цалiна.
Хто не баiцца ўколаў ад сцяблоў…
Сячэ, хвастае вецер, дождж у твар,
А ён рашуча вырвецца з акоў,
Узнiме важнай цалiны абшар.
Для кожнага, хто ў белы свет прыйшоў,
Задання шыфр скрываецца ў душы.
Наш талент зразумець яго без слоў,
Не спакусiцца д`яблам на грашы.
На зорку выйсцi зможа толькi той,
Хто на шляху сумленне не згубiў.
Без сполаху сустрэўся з цемнатой,
Акрэслiў сэнс жыццёвы i матыў.
Свидетельство о публикации №121061507354