Пад небам Айчыны
Удумлівым небам,
Дзе промні світанку
Расчэсваюць хмары,
Ёсьць штосьці святое,
Аб чым я не ведаў --
Куды мкнуцца думкі,
Імчаць нашы мары.
Здаецца, глядзеў бы
Да самага скону
На веліч мастацтва,
Што створана Богам.
Там воля праменняў
Раскручвае кола,
Каб з цемраю разам
Знікала трывога.
О, неба Айчыны! --
Дай мудрасьці людзям:
Дазволь ім не страціць
Завет сваіх продкаў.
Хай воля і вера
Іх думкі раскруцяць,
Каб промні надзеі
Суцешвалі вока.
Не дай нам забыцца
Тых слоў таямнічых,
З якіх вырасталі
Надзеі, трывогі.
На небе Айчыны --
Святыя абліччы:
Там крылы анёлаў
І ў вечнасьць дарогі.
04.04.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061505610