Размова

На зялёнай, на гары
Дуб стаіць высокі.
А ля дуба мчыць Гарынь --
Лье ваду ў аблокі.

Рэчка-рэчанька, Гарынь,
Ты імчыш з Карпатаў.
Не спяшай, пагавары,
Ты са мной, як з братам.

Адпачні ад спёкі дня,
Паляжы пад кронай,
Каб душою я абняў
Нораў рэчкі горнай.

Усьміхнулася Гарынь --
Прашаптала міла:
Я нясу ваду з гары,
У вады ёсьць сіла.

-- Мне прылегчы, адпачыць,
Не дае цячэньне.
Лёс віруе, ён імчыць
Днём і ў час вячэрні.

-- Лепей ты мне праспявай
Ноччу тыя песьні,
Ад якіх квітнее край,
Як сьвітанак весьні.

-- Я на хвалях панясу
Твае словы людзям
Пра гуцульскую вясну,
Што дзяўчаты будзяць.

Ноч настала на двары --
І гучала ўночы
Песьня дуба пра Гарынь
І каханай вочы.

05.04.2021. Сінкевічы


Рецензии