***
Сляды, што мы пакінем для нашчадкаў,
Няхай лампадамі іх шлях асьвечваюць
І стануць не працягам, а пачаткам.
Жыву я марамі. Жыву я думамі.
І крокі мераю любоўю і сумленьнем.
Радкі ўсе новыя сплятаю з рунамі,
Бо лёс іх колеры зямлі заўсёды верне.
Мой шлях не скончыцца, бо след духоўнасьці
Зноў прарасьце на глебе вольных мараў.
Там думка высьпее з пачуццяў годнасьці,
Народ паклікае да песень і штандараў.
Мы станем моцнымі, мы станем дужымі.
І будзе ў сэрцах радасьці прычына:
На шляху годнасьці -- пялёсткі з ружамі.
Вясною дыхае свабодная Айчына.
12.04.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061505546