Калi цяжка я малюся

Я жыву дзеля Радзімы,
Што яднае нас духоўна
Сваёй моваю адзінай,
Нібы граматай ахоўнай.

Я -- крупінка Беларусі
І  яе спрадвечны сведка.
Кожны верш -- на нітцы вузел.
Кожны  сказ -- на лёсе метка.

Калі цяжка -- я малюся,
Каб сышла з душы трывога,
Каб надзея Беларусі
З верай крочыла да Бога.

Бог мой мілы, Бог мой любы, --
Блаславі маю Радзіму!
Не вядзі яе да згубы,
Падаруй ёй шлях адзіны,

Каб ішла дарогай лёсу,
Да сваёй царквы і веры,
Дзе сляды на белых росах
Адчыняюць душам дзверы.

Калі цяжка -- я малюся,
Каб сышла з душы трывога,
Каб надзея Беларусі
З верай крочыла да Бога.


Рецензии