Надзённы верш

Напружанасць расце каторы дзень --
Вясна не лечыць квеценню людзей.
Статыстыка і факты... Хто з іх шчыры?
Хто лёсы падтасоўвае Айчыны?

Палітыкаю стаў каранавірус? --
А дзе ж Вы ўсе былі, пакуль ён вырас
Да тых масштабаў, каб адчай з бядою
Ішлі да нас імкліваю хадою?

Ах не чакалі?-- гэты ход знаёмы! --
Спяшалі, каб набыць сабе маёмасць?..
А людзі што? -- Яны ж для вас пылінкі --
Садзьміце іх, а самі -- у Навінкі.

23.04.2020. Заслаўе.


Рецензии