***

Я -- голас дзядоў,  зрабаваных сістэмай.
Я -- плач тых дзяцей, што не бачылі сьвята.
Духоўны Чарнобыль -- зямлі маёй тэма:
Пусцеюць падворкі... Не цепліцца хата.

Мы страчваем веру, памкненні і думкі.
Маўкліва глядзім, як знішчаецца мова.
Радзіма не цягне насустрач нам рукі --
Яе не турбуе ні слова, ні говар.

Няма прыцягнення да краю, да глебы --
Парушана еднасьць карэнняў Айчыны.
Тырчаць на Палессі Чарнобыля рэбры --
Над знішчанай пушчай шумяць аблачыны.

Не ўбачыш на пашы вялікага статку
Кароў гаспадарскіх, авечак і коняў...
На месцы Айчыны -- ўспамінаў заплатка.
Яна нашы вочы бяздумнасцю коле.

28.04.2021. Заслаўе


Рецензии