Рагнедзе
Якая вера парадніла вас?
Сын маці засланіў -- дваіх саслалі,
Ды перад імі расступіўся час.
Далёкае дзясятае стагоддзе...
Майстроў шукаюць вершнікі-ганцы.
Вакол Заслаўя сонца карагодзіць,
Бярвенні веры вяжуцца ў вянцы
Манастыра зямлі ўсходнеславянскай,
Што рост пачаў ля Свіслачы-ракі,
Ад веры шчырай полацкага княства
Да Кіева, дзе княжыў горды Кій.
Пасля -- Рагнеды сын: вялікі, мудры,
Імя далі якому Яраслаў.
У Днепр шырокі не кідаў ён вуды,
А першыя законы напісаў.
Вучыў людзей пісьменнасці і веры.
Вучыў цаніць славянскі, родны кут.
І храм Святой Сафіі ён адмераў
У Кіеве ад Полацкіх пакут:
Ад той зямлі, дзе вера не згасае,
Дзе Палата палотнамі дрыжыць,
Рве берагі, ільдзінамі кусае
І точыць дзён мінулага нажы.
Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061505372