***
У сэрцы -- ні грама свабоды.
Калісьці зрабіў яе ўдых
І, нават, адчуў яе подых.
Жыву тым старым пачуццём,
А выдыхнуць волю баюся.
Яна стала праўдай, жыццём
Пакутнай маёй Беларусі.
Шукаю спрадвечны адказ:
Ці ёсьць у Айчыны дарога,
Што выведзе заўтра ўсіх нас
Да вечнай свабоды і Бога?
А, можа, яна ў кожным з нас:
У сэрцах, што сталі каменнем?
Шукаю спрадвечны адказ:
Калі ж мы на шлях свой павернем?
11.95.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061505365