***
Што жыццё без надзеі -- атрута.
Запішыце мяне ў дабравольцы,
Гэтак будзе прыстойна і крута!
Запішыце мяне беларусам,
Што з карэння ліцвінскага родам!
Я гатовы пайсьці супраць хлуса,
Каб глынуць перамогі той водар.
Ну а Вы?-- ці гатовыя разам
Стаць у строй за Айчыну, за веру,
Каб ачысьціць зямлю ад заразы
І вярнуць ёй расстрачаны неруш?
Калі так, то мы разам, браточкі:
За Радзіму, за гонар, за мову!
Каб гісторыі слаўнай слядочкі
Ткалі вольнага краю аснову.
26.05.2020. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121061403033