***
Вар'яцтва сённяшняй улады.
З ёй Беларусь губляе дом
І патрапляе ў кіпці здрады.
Нам аб'явіў вайну рэжым --
Хапае д'ябал самых лепшых.
Растуць на могілках крыжы --
Расце дыяспара ў замежжы.
Вар'яцкі час: падман і здзек
Віруюць лёсам чалавечым.
Па шляху страчаным ідзе
Ісус Хрыстос сагнуўшы плечы.
Не пазнае ён Беларусь.
Не пазнае святыні продкаў.
Вісіць на думках цяжкі груз --
Святло надзей не бачна зрокам.
Сягоння ранак Ён будзіў
Сваёй малітвай да народа.
І па вадзе старой хадзіў,
Каб панавала ў сэрцах згода.
Мажліва, сэрцам ты пачуў,
Калі прачнуўся сёння ўранні,
Малебен, што крануў душу
І падарыў ёй струнаў гранне.
Цяпер мы маем Боскі зрок.
Нас кліча еднасьці дарога.
Зрабі насустрач веры крок
І палюбі ў Айчыне Бога.
31.05.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061402987