***
Ён адрывае нас ад дому.
Ён забірае нашы жыцці,
Бы каласкі ў паспелым жыце.
Рэжым дыктатарскай сістэмы --
Суды і гвалт -- дзьве вечных тэмы:
Галоўнае -- народ прыгнеціць,
Ды ў Прэзідэнты зноўку меціць.
Адзін дыктатар разумее
Чаму народ не разумнее.
Калі разумны -- гэць за краты!
Чаго ў турме ты будзеш варты?
Той, хто прагнуўся пад сістэму,
Глядзіць з вакна свайго на стэлу.
Ён мае ўсё, ён мае грошы
І Прэзідэнт яму харошы.
А Вы далей згінайце плечы,
Бо лёс Ваш рабскі, чалавечы.
Той, хто ў вярхі пралез са статку --
Не дасць жыць іншым у дастатку.
01.06.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061402940