Вар, яцкi час

Які жахлівы час на долю выпаў.
Я жыць хацеў дзеля сваёй Айчыны...
Аднак рэжым не даў зрабіць мне выбар:
Не даў пабачыць вольны дзень вачыма.

Штодзень ідуць у турмах катаванні:
Збіваюць здрайцы патрыётаў краю.
Знішчаюць новы дзень, і ноч, і ранне,
І песьню лёсу, што я людзям граю.

О, Беларусь, пакутная краіна!
За што, скажы, ты зноў трываеш здзекі?
Няўжо за кроў ліцьвінаў, што бруіла
Ў жылах тых, хто адышоў навекі?

Няўжо за памяць аб часах мінулых
Ты прыніжаеш гонар чалавека?
Кладуся спаць. Мяне трывожаць думы:
Уратаваць нас здольны толькі лекар.

01.06.2021. Заслаўе


Рецензии