***
Куды яму ехаць з дахам парушаным?
Ён па жыцці, як падкінуты птах --
Чакаць дапамогі боскае змушаны.
Не кожны пачуе душэўны крык,
Што можа з гняздоўя птушкаю выпасці.
Сягоння ён мне тэарэму адкрыў:
Помста бярэ свой пачатак з літасці.
Калі мы маўчым -- гэта значыць, мозг
Не здольны ўсвядоміць, што з людам дзеецца.
Застыглыя думкі, бы свечак воск,
Слязамі па ўсёй Беларусі сцелюцца.
04.06.2020. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121061402866