***

Дыктатарскі рэжым свой час аджыў.
Мы, як адзін, ідзём да перамогі.
Сплятаюцца ў адзін клубок вужы --
Для ўцёкаў іх адрэзаны дарогі.

Яшчэ крыху -- і выбухне салют.
Растопчуць ногі каралёў вужыных,
Што збудавалі рай сярод  калюг,
І вырывалі з беларусаў жылы.

Трывалі доўга мы пачвараў здзек,
Што нашу памяць нішчылі, тапталі...
Мы мералі свой шлях у той хадзе,
Пад час якой мацнейшымі мы сталі.

Цяпер вужам да нас не падпаўзці --
Больш не блішчаць на сонцы іх кароны.
Мы ведаем, дзе цмокаў тых знайсьці,
Што для сябе адстроілі харомы.

Разблытаем вужыны той клубок,
Учынім цмокам суд наш, чалавечы,
Каб кожны з іх застыў, і нават змоўк,
І не расправіў скручаныя плечы.

07.06. 2021. Заслаўе.


Рецензии