Банда
Вышчыпваюць па аднаму.
Банда ва ўладзе людзей б'е гужам,
Ідэйных саджае ў турму.
У банды -- ахова. У банды -- законы.
Мы ўсе для яе -- рабы.
Людзі, скідайце свае аковы! --
Свабоду не раб здабыу!
Устаньце шарэнгай ад Брэста да Мінска,
Трымайце жывы ланцуг!
Хай банда пабачыць -- што дзень той блізка:
Забойцаў чакае суд.
Будзі сваю годнасць, будзі сваю веру,
Вялікай зямлі народ!
Ты здольны адужаць у бітве Хімеру
І бандзе закрыць той рот.
Даволі трываць пануканні і хамства,
І слухаць хлусоў падман!
Мы -- людзі! Мы супраць калоніі рабства.
І вера -- у нас адна.
12.06.2020. Сінкевічы.
Свидетельство о публикации №121061402810