Вёска

А вёска йшла праз усё маё жыццё,
Яна заўсёды надавала сілы,
Яна-той край,што сэрцу майму мілы,
Маё каханне,мары,маё ўсё!

Яна пяшчотай душу напаўняе
Ды чысцінёю,водарам сваім
Дае раздолле думкам тут маім,
Прыродаю заўжды мяне натхняе.

Яна ідзе праз усё маё жыццё,
І колькі не было б мясцін у лёсе,
Яна-той край,што сэрца маё просіць,
Маё каханне,мары,маё ўсё!

.


Рецензии