Садоускаму
Вось і зноў прыйшоў дзянёк,
І святкуе Тадзюнёк
Свой чарговы дзень народзін.
У суботу прад нядзеляй
Госці дружна прыляцелі
І паселі ў агародзе.
Шашлыкі ва ўсю сквірчаць,
Сталі госці віншаваць.
Першай чарку п’е Ларыса…
О, дарэчы, юбілей
Свой зажыліла…
Налей
Чарку мне яшчэ паўней,
Жонка — тая шчэ актрыса…
Падымаю тост за швагра,
Абыходзься без віагры,
І жыві гадоў да ста
А далей… Як пажадаеш!
Ціха-мірна пажываеш…
І прыходзіш да Хрыста.
12.06.2021 г.
Свидетельство о публикации №121061203974