Чэрвеньскi сон
Ахутаны кужалем белым туману,
Што лёгкай смугою прылёг ля паркану,
Прыцішыў і крокі, і гук галасоў.
Чаромха дурманіла пахам галовы
І ў спеў салаўя спавівала прызнанні.
Мігцелі знічы светлякоў у чаканні
Іскрынкі жарсці - жыццяноснай асновы.
Купальская ноч ружавела на ўсходзе,
Трава ў дыяментах вясёлкамі грала,
Ты, вочы закрыўшы, пад клёнам стаяла
Растаўшы душою ў бяскрайняй прыродзе.
Мне мроіцца вобраз цудоўны штоночы,
Празрыстай смугою растання прыкрыты
Вясёлкамі ў спеў салаўіны спавіты,
Ён мае Шэні малахітныя вочы!
Свидетельство о публикации №121061101979