Бяз назвы
- Акурат пара!
- Дык пайшлі!
- Ну а то,- хадзем!..
... І спачатку пайшлі яны да сьвятара,
перад тым,як на справу ісьці.
Сьвятары,па-праўдзе,былі два:
праваслаўны поп,каталіцкі ксёндз.
А радзіма ў грэшных стыла адна,
і адзін у небе гасподзь...".
Падыходзілі потым яшчэ паслы
ад багоў самых розных ад "А" Да "Я",
пачыналі разводзіць пустыя суслы,
пакуль іх усіх не паслалі НА.
300 сьмелых нарэшце абралі сябе
і астатнім сказалі:"Альбо - альбо!
Ці загінем годна у барацьбе,
ці сканаем у турмах яго...".
Свидетельство о публикации №121061004763