Прысвяцiу бы вершык маю...

***
Прысвяціў бы вершык маю,
Але май прайшоў.
Кветак чэрвеня ўбіраю
Пахі ўсёй душой.

Праляцеў мой май дажджамі,
Мой халодны май.
Бэз цвіце. Яго вачамі
І душой вітай.

Бэз цвіце і адцвітае,
Засыхае цвет.
Прысвяціў бы вершык маю,
Толькі ці паэт?

Праляцеў мой май дажджамі,
Мой халодны май.
Сёння цёплы чэрвень з намі,
Ды не з намі – рай…

09 – 10. 06. 2021 г.


Рецензии
Вельмі прыгожы верш!
Спадабаўся.
З павагай — Зміцер.

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   10.06.2021 11:23     Заявить о нарушении