Виктор Володин. Уборка
Уборка
Зацягнула сеткай рэдкай
Снегавога палатна
Белы свет,
адна паэтка
Затужыла ля акна.
Нешта зімы зацягнулі –
Цягне лямку шмат гадоў.
За цукеркай да матулі
Кроха цягнецца ізноў.
І з анучаю, і з мылам,
І з пярсцёнкам на руцэ.
І карміцеля чакае,
Каб прыехаў ён хутчэй.
Мчацца электрычкі шпарка,
Ды не едзе візіцёр:
Адсырэлі мо запалкі;
Бачна, той патух касцёр…!
Ён гуляе па Арбаце,
На Маскоўскай старане.
…Ноч ужо на цыферблаце,
Зоркі ззяюць у акне.
Заняможа сэрца словам,
І такі наступіць час –
Час, калі з нябёсаў новы
Завітае верш да нас –
Рыфмачоў, каб абярнуцца,
Апусціцца ў сноў аб’ём,
Сіняй птушкай апынуцца,
Ці то, можа, груганнём.
Найбялейшы, без сумнення,
Снег ляцеў на двор і дол.
Падстаўляй хаця б кішэні,
Хоць вядзерцы, хоць падол.
http://stihi.ru/avtor/vvv555
Свидетельство о публикации №121060705750