Сила слова

Ідзе гадзіннік, штурхае гады,
Сыходзіць сонца схілам небакраю.
Шаную час, выпростваю сляды
І сілай слова вершы напаўняю.

Падчас злажыў, гады жыцця ў клады
Дзе радасць памяці ў вершах адчуваю.
Паэзіяй закрэсліў знак бяды,
Акрэсліў край душэўнага адчаю.

Мацнее націск, пішуцца радкі,
А рыфма ў думках птушкаю лунае.
Памер і рытм складаецца ў слупкі,
Дзе сіла слова вогнішчам палае.


Рецензии