Виктор Володин. Корабли
Караблі
"Остановите, вагоновожатый,
Остановите сейчас вагон."
Н. Гумилев
Ўжо апошні трамвай прагрукоча,
Ды не ўздрыгне Абводны канал.
Ты не знаеш, як белаю ноччу
Над Нявой Ленінград заміраў.
У далёкай глыбінцы Расіі
Хвалі рэчкі срабрыстай цякуць.
І у небе, высокім і сінім,
Нібы ветразі, хмары плывуць.
Кліпера, каравэлы, фрэгаты –
Ветрагонныя караблі,
І матросы, узлезшы на ванты,
Выглядаюць далёкай зямлі.
І ў кожнага капітана –
О, Інфанта, – благаславі!
У падзорнай трубы і секстанта
Неразгаданы атлас любві.
Ў ім Калумба - прадвесніка росчырк,
І мусоны, і пеніць прыбой.
Як жадалася б гэтаю ноччу
Прагуляцца ля Мойкі з табой!
Ноч ідзе. На азяблыя плечы
Мой пуловер пацёрты надзень.
Веру: выйдзе да нас на сустрэчу
Убіеннага Пушкіна цень.
Кучаравяцца бакенбарды,
Камізэлька, кашуля ў крыві.
…Капітаны ўсё хмурацца ў карты,
І ўсё лічаць маршруты любві.
І апошні трамвай ўсё грукоча
І у сінюю далеч плыве…
Адышлі мае белыя ночы,
Адляцелі аблокі твае.
http://stihi.ru/avtor/vvv555
Свидетельство о публикации №121060403287