Суета сует
Добра, што з’явіўся інтэрнэт;
Скажаш словам, што не ўбачыць вока
І ўваскросіш пачуцця санэт.
Ажывуць былыя мроі-мары,
Вечарыны аж пад пеўня спеў,
Перазвон гавайскае гітары,
Пацалункі ў цёмных шатах дрэў.
Позірк палкі і бясконца чысты,
Як сляды на ранішняй расе,
Калі ранак - фенікс прамяністы
На зямлю цяпло надзей нясе.
Вечарын заціхлі адгалоскі,
Стадыён апанаваў быльнёг,
Лёс забытай беларускай вёскі
У гразі валяецца дарог!
Доля нас раскідала па свеце
Добра, што ўсе маем інтэрнэт
Можна ў ім сябе надзеяй грэці,
Што жыццё ёсць суета сует!
Свидетельство о публикации №121060306263