Ручай
Я ўзяў сабе ў сяброўкі Музу,
Ад шумнай мітусні пайшоў.
І рыфмы зноў ляцяць па крузе.
Ты зразумееш іх без слоў.
Як гімн пяе душа паэта
Крыштальным звонам салаўя.
Усё ўнутры вясной сагрэта,
Калі твой вобраз бачу я.
Хай ведаюць пра гэта двое:
Сяброўка Муза і паэт,
Але бруяцца рыфмы ў моры,
Якое людзям дорыць Свет.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2014/08/01/7662
Свидетельство о публикации №121060304031