Гукi
Праз сум па горадзе блукаў я
І чуў у сэрцы дзіўны стук.
Куды ішоў, не прыгадаю,
Быў слыху мілы кожны гук.
Я чуў шэпт лісця дзеда-клёну,
Што казытаў галінай дом,
Кот серэнаду для ўлюбёных
Цягнуў для кошкі за акном.
А тая нешта варкатала,
Вусамі рухала ў журбе,
Чуў, як малая плакаць стала,
А мама ёй: «Люблю цябе...»
Як жвавыя вераб'яняткі
Дзяўблі скарыначку ўдваіх.
Галубка як у промнях ранка
Каханне ўзгадвала на слых.
І чуўся ляск Старога моста*
Над Нёманам, нібыта код.
Купацца ў гуках мог я проста.
Так год за годам без маркот!
Пад транспартнае клекатанне
Я ў рыфмы здольваў сэнс абуць…
Я ненавіджу сум, маўчанне
І кошак, што нутро скрабуць!
__________
* Знікшая пасля рэстаўрацыі асаблівасць Старога маста ў горадзе
Гродна. Пры ўездзе на яго машыны наязджалі на металічныя
пласціны, якія прыкрывалі тэрмічныя швы. Пры гэтым яны
пранізліва ляскалі.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2016/09/14/4162
Свидетельство о публикации №121060304011