Виктор Володин. Минорное
Мінорнае
На суквеццях рабіны ружовых
Адбіваюцца промні зары,
Пад лістотай жывой тапалёвай
Ўздоўж праспекта гараць ліхтары.
Ветрык з жаратамі іх абдувае
І ляціць, сіл набраўшы ўдвая,
Ў край, дзе, можа, цяпер пражывае
Сінявокая муза мая.
Можа, крыху яна пастарэла,
Бо гады, нібы плыні, бягуць.
І , магчыма, у вопратцы белай
І над ёй аблачыны плывуць.
Тыя, што ад мяне адляцелі
З небасхілу за дальні адхон;
За лясы і палі, за завеі
Равітальны панеслі паклон.
Паляцелі за спёку і сцюжы,
І куды не дастанеш білет…
Дзе ў каханні жыве яна з мужам
І не ведае гора і бед.
http://stihi.ru/avtor/vvv555
Свидетельство о публикации №121060302607