Фермапiлы
Пасінелі белыя туманы
Воўкам у Піліпаўку мне вые
Памяць пра геройскія курганы.
Пра жыцця бег злы і быстрацечны,
Пра няўдалы, недарэчны лёс,
Што заводзіць пошук наш адвечны
У закутак поўны горкіх слёз
Лёс хадзіць па путаных сцяжынах,
Памяркоўным быць ва ўсе бакі,
Каб памерла годнасць у мужчынах
І ў нябыт сыходзілі б вякі!
Каб народ казаў: "Я пачакаю,
Бо для зменаў не прыйшла пара.
Мірны я і мая хата з краю."
Хоць яна ў пекла ёсць нара!
Колькі ж мы ўсе будзем спадзявацца
На суседзяў, што нясуць свабоду?
Можа і самім пара ўжо ўзняцца,
Заявіць як годна жыць народу!
Прыкладам хай стануць Фермапілы,
Дзе свабоды грэцкае зара,
Узышла, разбіўшы персаў сілы
Ды нізвергла Ксеркса, як цара.
Час антычны - час высакародны,
Час дэмакратычнай талакі!
Дык няхай жа ўздым усенародны
Беларусь праславіць на вякі!
Свидетельство о публикации №121060205782