Як справы?

А справы ідуць, як ішлі.
Няма на зямлі спакою,
То кіт праплыве ракою,
То сядуць на мель караблі.

Стараюцца людзі маніць
Пры нават нязначнай сустрэчы
Расказваць дзівосныя рэчы,
Як хочуць яны ўсё змяніць.

Як хочуць падняць дабрабыт,
Як край ад чужынцаў бароняць
І кожнаму вушы празвоняць,
Як цяжка ім, хоць гэта міт!

Грабуць, як рабы на галеры,
Ў кішэні даляры, рублі.
Забралі б усё, каб маглі,
Народ каб не меў ні халеры.

Вось так і жыву. Наглядаю,
Як коцяцца міма гады,
Бо поўны турбот і нуды
Аб лёсе радзімага краю.

Ды цепліцца ў сэрцы надзея,
Што скончыць ману Ўсявышні
І цветам японскае вішні
Народнае сэрца сагрэе!


Рецензии