За сорак

Ужо не малады,за сорак,
Дагэтуль не завёў сям'ю.
Бацькоў даўно адвёз я на пагорак,
Сярод дзяўчат не вызначыў сваю.
Вось і жыву ў адзіноце,
Нібыта ў полі стары дуб.
Начамі засынаю ў маркоце,
Мяне ўжо не вабіць клуб.
Жадаю валтузні дзятвы,
Ва ўсмешках мілых твары.
Ды пуста ў маім двары,
Часцей усё чую,адчапіся, стары!
А ўсяго толькі за сорак,
Яшчэ мужчына хоць куды!
Ужо мог мець хоць пяць жонак,
Бо я ў целе,не худы.
Але жыву адзін у хаце,
Як воўк у цемені хаджу.
Гады каплю-маё багацце,
Жаніцесь-маладым кажу.


Рецензии