Мяцелiца

Гуляй, мяцеліца на ўзлеску,
Дзе адзвінеў вясёлы зграй.
Ды толькі не будзі пралеску,
Птушыных гнёзд не разбурай.

Лепш нагадай пра час вясновы,
Заваражы чароўным сном.
І мёд салодкі верасовы
Марозным падпалі агнём.

Вальсуй на гонях кружалямі,
Спявай з вятрамі ва ўнісон-
Раскінь над соннымі палямі
Бялюткі чысты парасон.


Рецензии