Гуляем
Болей не будзем ў палоне.
Колькі мы марылі аб волі!
Давай ужо збяжым.
Годзе быць вечна ў самоце.
Гоне нас, быццам у цэйтноце.
Трымайся: віражы.
Біцца былі мы не гатовы.
Цалкам. Згараем ў свеце новым,
Ахоплены агнём.
Гуляем у змагароў.
І дорым ўсім любоў.
Паціху стыне кроў.
Гуляем мы ізноў.
Здрада, крывавая памада,
Фарбуйся ды маўчы.
Смутак, як чорная атрута,
На вуснах зноў ляжыць.
Звонку пачуюць нашы словы.
Золку падорым мы абновы.
Даваймо проста жыць!
Сёння нам будзе вельмі цяжка,
Толькі зусім ужо не страшна.
Захоплены гульнёй.
Гуляем у змагароў.
І дорым ўсім любоў.
Паціху стыне кроў.
Гуляем мы ізноў.
Свидетельство о публикации №121052906880