Сон, пасля прагляду беларускага тэлебачання

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”

Разбамбіла НАТА мой сарайчык…
З парасём схаваўся ў бульбяннік…
Сябра-кот на грушы верашчыць…
А ўсё – ЕўраСаюз, абманшчык,
грошай не дае нашаму начальніку,
і хоча мой гарод запалучыць.

Бульбу забяруць сабе, і моркву…
Грушы, гады, абкалоцяць…
І ката, на шапку, абдзяруць…
Тут шчэ можа бомбай дась па карку.
Можа дзе схавацца, у балоце ?
Дык НАТАўцы, заразы, й там знайдуць.

Не…
Выламаю я з гарожы добры кол…
Бо няма ў мяне другой ніякай зброі…
Выйду ў поле супраць танкаў “Шэрман”…
Не звалодаць НАТА з старыком –
гены у мяне, ад партызан-герояў.
Я гарод свой зберагу ад НАТА-шэльмаў !
*+*
ноччу, з цыгаркай і жалудзёвай кавай


Рецензии