Песенька смаужынки
Не першы дзень.
Мой цень
То ўперад, то за мной
Паўзе-брыдзе.
То па вадзе, то па пяску,
У нікуды.
Туды,
Дзе на маім шляху
Твае сляды.
Бяды цяжар ужо занёс
Тваю нагу.
Бягу
Нібы праз сон наўпрост...
Пастой крыху!
Руку ты працягнуў, і я -
Твая цяпер.
Ці звер
Ты з чорнага галля?
Ці твой намер -
Бар'ер сцяжыны прамінуць?
Маю душу
(Імжу,
Тугу і каламуць)
Узняць праз шум?
Прашу адно: існуй, о, ты!
Твая далонь
Агонь
Стварыла, правадыр,
І мар бяссонь.
Наўзроўнь падняў мяне на міг
Ты да вачэй.
Ярчэй
Сусвет ад бляску іх,
І пульс хутчэй.
Лягчэй за матылька — палёт,
Што ты пачаў.
Адчай:
Цябе штодзень, штогод
Шукаць вачам.
27.05.2021
Свидетельство о публикации №121052706517