Пасялю вясну
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
Пацалункі дарыў для нялюбых,
Сам пяшчотай сябе паліваў.
А душа паўтарала паўсюдна,
Каб я мучыць яе перастаў.
Словы млосныя мовіў кабетам,
Далікатнасцю іх апранаў.
А ўнутры вострым словам-кастэтам
Крык душы, каб яе я не рваў.
Кіну ў прорву вар'яцкія страсці!
Да кахання ўздымуся з душой,
Каб вясёлку заўважыла шчасця –
Не парушу я ціхі спакой.
Час падлечыць, а розум рассудзіць.
Вера ў сэрцы засне кацянём.
Ліць нягода на душу не будзе
Веснавым, мною створаным днём.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/06/18/9414
Свидетельство о публикации №121052706352