Буду змагацца
Цішыня забівае і стогне. Вось жарт:
Калі твар у суровасць хаваю астрогаў,
Унутры палыхае вялізны пажар.
Не заснуць, бо ўначы загібае ад бруду,
І не збегчы нікуды, бо гэта – ты сам.
Як так выйшла, што мой асабісты Іуда
Рос са мной кожны дзень, а ў канцы пакрамсаў?
Плакаць – гэта не страшна, крычаць – не балюча,
Горш усмешку трымаць праз сябе да канца.
Нарадзіліся мы ў адзіноце трывучай
І ў ёй жа памрэм пад даглядам жняца.
Потым скажуць: а шчасця было да нябёсаў,
Усё адкрылася – веды, натхненне, палёт.
І ніхто не ўбачыць паўхворыя слёзы –
Іх схавалі ў бутэлечке з назваю “ёд”.
Кажуць, што насамрэч неадольнага мала,
Чалавек можа жыць і змагацца як звер.
Але звера таксама калісьці зламала,
Што ён свой чалавеку прыносіў давер.
Ці ёсць пэўны рэцэпт да сваёй суперсілы?
Я не ведаю, часам блішчаць ліхтары.
Толькі як бы надрыўна я іх не прасіла,
Яны паляць лясы, паглыбляюць надрыў.
Адзіноцтва – хвароба. Хвароба – вытокі.
Калі скінуць у мора адбросы і яд,
Рэкі стануць падобныя на вадастокі
У хвіліну чумы ці раман «М. дэ Сад».
Але, ведаеш,
Буду змагацца.
Пакуль сіла –
У пальцах.
Свидетельство о публикации №121052704529