Ёсць!

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Калі мне хтосьці суха скажа:
«Любові быццам бы няма!»,
Яго я словам не абражу,
Спрачацца з гэткімі – дарма.

Пагляды любых палымнеюць
Яскравасцю, што зор ярчэй,
Вясновай іскрай душы грэюць
Пад промнем лёсавых надзей.

Яны як тысячы вясёлак,
У іх сто мораў новых мрой,
Дзе сэрца бачыць шчасця золак,
Праз водбліск радасці святой…

Мінак тады свой зменіць гоман:
Маўляў, хлусіў, прыхоўваў злосць,
Не меў ён рацыі ў той момант –
Каханне ў нашым свеце ёсць!


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2015/04/10/9115


Рецензии